Чэскі Vodafone вывучыў беларускую. Беларускія апэратары ўсё яшчэ не
У Беларусі поўным ходам ідзе кампанія за беларусізацыю мабільных апэратараў. Праблема складаецца ў тым, што тэлекамунікацыйныя фірмы ня маюць са сваімі кліентамі, у тым ліку й беларусамі, стасункаў на роднай мове. Прыкладам для іх можа паслужыць чэскі мабільны апэратар, які беларускую мову ўжо засвоіў. Vodafone больш за два месяцы выкарыстоўвае галасавое самаабслугоўваньне для сваіх абанэнтаў "нагаворанае" так сама й па-беларуску.
"Па нумары *77 (самаабслугоўваньне для кліентаў) была выкладзеная інфармацыя аб карыстаньні абанэнцкімі паслугамі на шасьці мовах (не ўключаючы чэскую ды ангельскую), паміж якімі ёсьць і беларуская", кажа прадстаўнік Vodаfonе Лукаш Кропік.
-- Што падштурхнула да таго, каб Vodаfonе "нагаварыў" частку сваёй аўтаматычнай галасавой сыстэмы па-беларуску?
-- "Адбыліся дасьледаваньні, на падставе якіх мы абралі самыя шматлікія "меншасьці" у Чэхіі, і мы далі загад, каб на мовах гэтых меншасьцяў былі перакладзены самыя выкарыстоўваемая інфармацыя аб абанэнцкіх паслугах", інфармуе Кропік.
На Беларусі тым часам працягваецца грамадзянская кампанія за беларусізацыю мабільнага апэратара MTС. Кампанія прабягае ў два этапы. Першы, які ўжо скончыўся, складаўся ў прасоўваньні інфармацыі аб праблемах беларускай мовы ў камунікацыі мабільных апэратараў з кліентамі да розных мэдый. Другі этап як раз распачаўся. На працягу гэтай часткі кампаніі актывісты зарэгістраванай ў Чэхіі арганізацыі Малады Фронт ды Моладзь БНФ зьбіраюць подпісы пад пэтыцыяй, якую, пасьля завяршэньня кампаніі, перададуць кіраўніцтву фірмы MTС.
Збор подпісаў ужо пачаўся ў Менску. Зараз распаўсюджваецца й на астатнія гарады Беларусі. Адзін з каардынатараў кампаніі, прадстаўнік Маладога Фронту Іван Шыла падзяліўся сваімі ўражаньнямі аб кампаніі. "Людзям падабаецца беларуская мова й яны з радасьцю падпісваюцца пад падобнымі ініцыятывамі. Самі нам кажуць, што яшчэ не гатовыя перайсьці на беларускую мову, але з імпэтам нас падтрымаюць", - распавядае Шыла.
Мабільны апэратар MTС раней паведаміў актывістам, што ў адпаведнасьці з параграфам 17 беларускай канстытуцыі мае права выкарыстоўваць любую з дзьвюх афіцыйных моў. Але зараз сваю пазыцыю перагледзеў і актывістам даслаў ліст, паводле якога інфармуе, што разгледзіць пытаньне аб магчымым задавальненьні звароту моладзевых арганізацыяў і, што вывучае розныя магчымасьці рашэньня пытаньня па тэхнічнаму боку.
Кампанія, як ужо падкрэсьлівалася, нацэлена на самага вялікага беларускага мабільнага апэратара MTС. "Калі нам атрымаецца беларусізаваць MTС, тады Velcom сам прапануе сваім кліентам падобныя паслугі. Такая уж ёсьць гэтая канкурэнцыя, дзе ніхто не жадае прайграць",- тлумачыць Шыла чаму са сваёй ініцыятывай нацэліўся ў першую чаргу на MTС.
"Для кліентаў, вядома ж, прыемна, калі яны могуць выкарыстоўваць паслугі на сваёй роднай мове",- камэнтуе інфармацыю аб кампаніі, якая прабягае ў Беларусі, Лукаш Кропік з чэскага Vodafonе.
З павагаю -SB-
www.svobodnebelorusko.cz
www.svobodnebelorusko.cz
