галоўнае
Увесну салігорскі блёгер Лёкса (ljoksa.livejournal.com) распачаў чарговую спробу па беларусізацыі аднаго з буйнейшых апэратараў сотавай сувязі МТС. Блёгеры з усёй краіны дасылалі распаўсюджаны зварот у кампанію. "Мабільныя Тэлесыстэмы", спасылаючыся на Закон "Аб мовах", не жадалі ісьці насустрач, але ж блёгеры не здаваліся. У выніку напрыканцы лета буйнейшыя СМІ Беларусі абляцела вестка нібыта МТС усё ж такі пераходзіць на беларускую. Аднак роднай мовы ў слухаўках беларусы не пачулі дагэтуль.
Тым часам ініцыятыву блёгераў вырашыў падтрымаць "Малады Фронт", які бліжэйшым часам сумесна з "Моладзьдзю БНФ" распачынае інфармацыйную кампанію, збор подпісаў і іншыя мерапрыемствы па беларусізацыі МТС.
ЗВАРОТ ДА КІРАЎНІЦТВА СТАА "МАБІЛЬНЫЯ ТЭЛЕСІСТЭМЫ"
Мы, абаненты СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы" і іншыя жыхары Рэспублікі Беларусь, якія час ад часу маюць зносіны з дзейнасцю вашай кампаніі, звяртаемся да Вас з просьбаю аб наданні беларускай мове большай увагі ў вашай працы. У прыватнасці, мы лічым не нармальным, калі інфармацыя аб недасяжнасці абанента паведамляецца толькі на рускай і нават ангельскай мовах, і ані слова па-беларуску. Разумеючы, што беларускае заканадаўства не дае выразнага і адназначнага адказу аб абавязковым выкарыстанні беларускай мовы ў працы камерцыйных арганізацый, мы просім Вас зрабіць узаемавыгадны крок насустрач і стварыць акрамя рускамоўнага, яшчэ і беларускамоўны варыянт паслугі "Мабільны Памагаты".



"Каб спампаваць блянк для збору подпісаў пад зваротам націсніце на неабходную пімпачку:






КАЛІ ВЫ САБРАЛІ ПОДПІСЫ, ТО ПРОСІМ ВАС ДАСЛАЦЬ ЗАПОЎНЕНЫЯ БЛЯНКІ НА АДРАС АРГАНІЗАТАРАЎ КАМАНІІ: 223710, г.Салігорск, а/с 66

ТАСКАМА ВЫ МОЖАЦЕ АДСКАНІРАВАЦЬ БЛЯНКІ З САБРАНЫМІ ПОДПІСАМІ І ДАСЛАЦЬ ІХ НАМ ПРАЗ ЭЛЕКТРОННУЮ ПОШТУ НА e-mail: SALIHORSK@GMAIL.COM



© МТС па-беларуску | грамадзянская кампанія 2008 Сайт створаны пры падтрымцы belmov.org, САЛІГОРСК.org, Маладога Фронта, Моладзі БФН Распрацоўка : ili4.