галоўнае
Кампанія па беларусізацыі МТС, распачатая салігорскім блогерам Лёксай і пазьней падтрыманая Маладым Фронтам і Моладзьдзю БНФ, пачала прыносіць вынікі. За адзін дзень кампанія мабільнай сувязі МТС знайшла фінансы для перакладу інтэрфэйсу на беларускую мову.
Нагадаем, актывісты Маладога Фронту і Моладзі БНФ атрымалі адмоўны адказ на сумесную заяву аб беларусізацыі паслуг апэратара МТС у сувязі з тым, што кампанія мае фінансавыя праблемы. "Ацэнена магчымасьць стварэньня беларускамоўнай вэрсіі IVR (0870-даведка МТС). З улікам высокага кошту дадзенага праекта яго рэалізацыя з бягучым годзе не зьяўляецца магчымай. Разам з тым, у выпадку паляпшэньня фінансавых паказчыкаў, кампанія паўторна разгледзіць магчымасьць рэалізацыі дадзенага праекта ў 2010 г.", - зазначалася ў лісьце кампаніі.
Крыху навін
Генэральны дырэктар Азджан Эрміш мабільнага апэратару life:) пра вяртаньне ў сыстэму АССА беларускай мовы і жаданьне стаць беларускамоўнай кампаніяй.
- А праз год мы станем цалкам беларускамоўнай кампаніяй...
У межах кампаніі "МТС па-беларуску" у Салігорску распачаўся збор подпісаў пад зваротам да кіраўніцтва кампаніі. Нагадаем, што кампанія стартавала ў лістападзе.
За некалькі гадзін актывісты Менскага Маладога Фронту назьбіралі больш за 150 подпісаў за беларусізацыю мабільнага апэратара МТС. Нагадаем, свой подпіс за беларусізацыі апэратара МТС Вы можаце пакінуць тут

Зьвязацца з намі можна праз тэлефоны:
+375 29 3700204 (Іван)
+375 29 7530142 (Аляксей)
+375 29 6685821 (Франак)
e-mail:
salihorsk@gmail.com
KarpovichSergey86@gmail.com
skype:
ljoksa
© МТС па-беларуску | грамадзянская кампанія 2008 Сайт створаны пры падтрымцы belmov.org, САЛІГОРСК.org, Маладога Фронта, Моладзі БФН Распрацоўка : ili4.